Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь
Выгляд
Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь | |
---|---|
Абрэвіятура | МІ РБ |
Краіна | |
Адрас | Мінск, пр. Пераможцаў, д. 11 |
Тып арганізацыі | міністэрства інфармацыі[d] |
Кіраўнікі | |
Міністр | Марат Маркаў |
Першы намеснік | Андрэй Кунцэвіч |
Заснаванне | |
Дата заснавання | 10 студзеня 1992 |
Бюджэт | 30 735 мільёнаў рублёў [1] (2010 год; 10 267 тысяч $[2]) |
Папярэднік | Дзяржаўны камітэт па друку |
mininform.gov.by |
Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь (Мінінфарм Беларусі) — ведамства ўраду Беларусі, упаўнаважанае кіраваць СМІ. Міністра інфармацыі прызначае і здымае з пасады прэзідэнт. З 13 чэрвеня 2024 года пасаду міністра займае Марат Сяргеевіч Маркаў.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Паводле пастановы Вярхоўнага Савета ад 10 студзеня 1992 года № 1389 з Дзяржаўных камітэтаў па друку, па тэлебачанні і па радыёвяшчанні было ўтворана Міністэрства інфармацыі. Пастановай ад 14 сакавіка 1994 года № 145 урад далучыў Мінінфарм да Міністэрства культуры і друку. Міністэрства было адноўлена ўказам прэзідэнта ад 24 верасня 2001 года № 516[3].
Структура
[правіць | правіць зыходнік]- Апарат — 7 упраўленняў, 3 аддзелы;
- Нацыянальная кніжная палата Беларусі;
- Выдавецтвы — «Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі», «Беларусь», «Вышэйшая школа» (да 2023), «Мастацкая літаратура»;
- Тыпаграфіі — Бабруйская тыпаграфія імя Аляксандра Непагодзіна, Мінская фабрыка каляровага друку, паліграфкамбінат імя Якуба Коласа, «Перамога» Маладзечна, Мінская вобласць), «Спадчына Скарыны» (Полацк, Віцебская вобласць), «Чырвоная зорка»;
- Прадпрыемствы — «Беларускае тэлеграфнае агенцтва», «Белкніга», «Белсаюздрук»;
- Газеты — «Звязда», «Народная газета», «Рэспубліка», «Беларуская ніва».
Задачы
[правіць | правіць зыходнік]- кантроль над вяшчання, кнігавыдання, паліграфіі і кнігараспаўсюджванню;
- нагляд за выкананнем выдавецкімі, паліграфічнымі і кнігазбытавымі ўстановамі заканадаўства аб вяшчанні;
- павышэнне выніковасці вяшчання, кнігавыдання, паліграфіі і кнігараспаўсюджванню
- урадавы ўплыў на ўзровень свабоды выказвання сярод грамадзян;
- узгадненне парадкавання з адпаведнымі ведамствамі Расіі, СНД і Еўразійскай эканамічнай супольнасці;
- наладжванне міжнароднага вяшчальнага супрацоўніцтва;
- стварэнне прававых абмежаванняў вяшчальнай і выдавецкай дзейнасці;
- распрацоўка захадаў па кіраванні вяшчаннем, кнігавыданнем, паліграфіяй і кнігараспаўсюджваннем;
- распрацоўка і ажыццяўленне ўрадавых укладанняў у вяшчанне, кнігавыданне, паліграфію і кнігараспаўсюджванне.
Паўнамоцтвы
[правіць | правіць зыходнік]- ухваленне заяў пра вяшчанне, кнігавыданне, паліграфію і кнігараспаўсюд;
- запыт звестак ва ўстановах;
- атрыманне абавязковых бясплатных асобнікаў дакументаў;
- прыпыненне выпуску СМІ;
- стварэнне ведамасных фондаў[4].
Кіраўнікі
[правіць | правіць зыходнік]- Анатоль Бутэвіч (1992—1994 — як міністр інфармацыі, 1994—1996 — як міністр культуры і друку)
- Міхаіл Падгайны (1997—2001 — як старшыня Дзяржаўнага камітэта па друку; 2001—2003 — як міністр інфармацыі)
- Уладзімір Русакевіч (2003—2009)
- Алег Праляскоўскі (2009—2014)
- Лілія Ананіч (2014—2017)
- Алесь Карлюкевіч (2017—2020)
- Ігар Луцкі (2020—2021[5])
- Уладзімір Пярцоў (2021—2024)
- Марат Сяргеевіч Маркаў (з 13 чэрвеня 2024)
Зноскі
- ↑ Закон Рэспублікі Беларусь аб рэспубліканскім каштарысе на 2010 год (руск.)(недаступная спасылка). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (16 сакавіка 2011). Архівавана з першакрыніцы 16 лютага 2011. Праверана 3 сакавіка 2012.
- ↑ Звесткі аб сярэднеўзважаным курсе беларускага рубля да замежных валютаў на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2010 год . Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь (7 красавіка 2011).
- ↑ Указ прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 верасня 2001 г. № 516 (руск.)(недаступная спасылка). Прэс-служба прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (15 мая 2011). Архівавана з першакрыніцы 28 жніўня 2013. Праверана 3 сакавіка 2012.
- ↑ Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 26 октября 2001 года № 1545 «Об утверждении Положения о Министерстве информации Республики Беларусь» Архівавана 20 снежня 2020.
- ↑ Луцкі назначаны намеснікам кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Архівавана 17 красавіка 2021.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Міністэрства інфармацыі Беларусі Архівавана 26 лютага 2012. (руск.)